Пошук

16.03.2018 08:00   Паводле: Vatican News / Фота: Vatican Media / Відэа: Vatican News / Catholic.by

15 сакавіка ў Рыме стартаваў паказ жывога шоу (live show) пад назваю «Апошні Суд. Мікеланджэла і сакрэты Сікстынскай капэлы» (Giudizio Universale. Michelangelo and the secrets of the Sistine Chapel).

Славуты шэдэўр мастацтва, створаны ў XVI ст. непараўнальным майстрам Адраджэння, які ўпрыгожвае месца правядзення Канклаваў і на працягу ўжо амаль пяці стагоддзяў натхняе шматлікіх мастакоў, пісьменнікаў і рэжысёраў, сёння стаў аб’ектам зусім новай формы мастацтва — жывога шоу.

З дапамогаю лічбавых тэхналогій глядач як быццам занураецца ў працэс стварэння шэдэўра.

Рэалізаваў незвычайны праект Марко Баліч, аўтар вялікіх алімпійскіх шоу ў Рыа-дэ-Жанэйра і ў Сочы.

Арыгінальнае музычнае афармленне праекту напісана Стынгам, цудоўным знаўцам музыкі Адраджэння, а таксама прызнаным майстрам у сферы поп- і рок-музыкі. Крэатыўныя знаходкі стваральнікаў відэагульняў у спалучэнні з кампетэнтнымі кансультацыямі экспертаў Ватыканскіх музеяў адносна неўміручых фрэсак Мікеланджэла зрабілі магчымым рэалізацыю шоу, у якім спалучаюцца і ўзаемадапаўняюцца разнастайныя візуалізацыйныя тэхнікі новага віду мастацтва, што атрымала назву Artainment (ад англійскіх словаў Art — мастацтва і Entertainment — забава).

Абноўлена 16.03.2018 11:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.