Пошук

05.03.2018 18:00   Catholic.by

6–13 красавіка пройдзе пілігрымка ў санктуарый Маці Божай бедных у Банэ — нацыянальную святыню Бельгіі.

Падарожжа арганізуе пілігрымкавае бюро Piligrymka.by пры парафіі Св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Віцебская дыяцэзія).

Чым вядомы санктуарый у Банэ?

У маленькай вёсачцы Банэ, што размешчана за 20 км ад Льежа, Марыя аб’явілася 11-гадовай дзяўчынцы Марыеце Бэка.

Маці Божая аб’яўлялася ёй восем разоў паміж 15 студзеня і 2 сакавіка 1933 г. Пятае аб’яўленне адбылося 11 лютага, у 75-ю гадавiну аб’яўленняў у Люрдзе.

Кожны год у Банэ прыбывае каля 700 тысяч пiлiгрымаў з 60 краiн свету. 22 жніўня 1949 г. Касцёл прызнаў аб’яўленнi ў Банэ, трактуючы iх як працяг аб’яўленняў у Люрдзе.

Калi ў Люрдзе была пацверджана дагматычная праўда пра Беззаганнае Зачацце Мацi Божай, то ў Банэ была пацверджана найстаражытнейшая догма, што Марыя з’яўляецца Мацi Божай ― Тэотокос.  З 2003 г. Банэ ўваходзiць у еўрапейскую сетку марыйных санктуарыяў з сядзiбай у Люрдзе.

Маршрут пілігрымкі: Мінск — Слубіцэ — Берлін — Банэ — Брусель — Гент/Бруге — Амстэрдам — Ліхэнь — Мінск.

Кошт: 390 еўра. Пададзены кошт прыкладны і з’яўляецца ахвяраваннем. Пілігрымкі не маюць камерцыйных мэтаў.

Больш падрабязна з праграмамі пілігрымак можна азнаёміцца на сайце Piligrymka.by, а таксама па тэлефонах: Velcom (29) 602 00 98, МТС (29) 708 00 78.

Абноўлена 07.03.2018 00:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.