Пошук

22.02.2018 11:58   KAI.pl

Колькасць нападаў на хрысціян у Індыі ў 2017 годзе павялічыся ў два разы. У мінулым годзе тут было зафіксавана 736 такіх выпадкаў, у той час як два гады таму іх было 348.

Пра гэта са спасылкай на азіяцкае каталіцкае агенцтва Ucanews паведамляе KAI.

Рост агрэсіі справакаваны ў тым ліку адносінамі да хрысціян як да ворагаў краіны з боку індуісцкіх нацыяналістаў. У кожным выпадку хрысціяне інфармавалі паліцыю пра рэлігійную неталерантнасць, дыскрымінацыю або абразлівае стаўленне да святых для католікаў месцаў.

«Абвінавачваць хрысціян у сур’ёзных злачынствах — гэта новая тэндэнцыя», — адзначае заснавальнік арганізацыі Persecution Relief  Шыбу Томас.

У 2017 годзе выпадкі пераследу хрысціян былі зафіксаваны ў 24 індыйскіх штатах з 29 існуючых.

Выпадкі нападу на хрысціян і мусульман у Індыі значна выраслі пасля прыходу да ўлады ў 2014 годзе нацыяналістычнай Індыйскай народнай партыі (ІНП).

У 2018 годзе ў васьмі штатах пройдуць выбары ў мясцовыя парламенты. У трох з іх большасць на сёння складаюць хрысціяне. Прыхільнікі ІНП кіруюць у 18 з 29 індыйскіх штатаў. Вясной 2019 года ў Індыі пройдуць выбары ў дзяржаўны парламент.

Абноўлена 22.02.2018 12:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця