Пошук

19.02.2018 12:02   Rublev.com

Фільм, які пераклалі на 1500 моў свету, быў зняты ў 1979 годзе рэжысёрамі Джонам Крышам і Пітэрам Сайклам. Стужка носіць назву «Езус».

У кнізе рэкордаў Гінеса гэты фільм прызналі самым перакладаемым фільмам у гісторыі. Нядаўна гэту карціну з Браянам Дзіканам ў ролі Збаўцы транслявалі на мове адной з этнічных груп аддаленай часткі Эфіопіі.

Паказ прайшоў на вялікім экране сярод поля між двума населенымі пунктамі. Гісторыю Хрыста прыйшло паглядзець каля 600 эфіопаў.

Пасля прагляду многія гледачы выказалі жаданне даведацца больш пра Хрыста. У племені налічваецца 70 тысяч чалавек, рассеяных па некалькіх краінах. Многія з іх ніколі не чулі пра Збаўцу, таму фільм, зняты па Евангеллі паводле Лукі, пераклалі на іх мову.

Фільм, які перакладалі часцей за іншыя

Фільм «Езус» паказвае жыццё Хрыста згодна з апісаннямі ў Евангеллі паводле Лукі. Прадзюсар Джон Хейман, які зняў больш за 30 фільмаў і атрымаў безліч узнагарод за свае працы, імкнуўся як мага дакладней данесці Вестку пра Хрыста, якая б пераносіла гледачоў у гістарычны Ізраіль (Палесціну) І стагоддзя.

Акцёр Браян Дзікан, рыхтуючыся да галоўнай ролі, перачытаў Евангелле паводле Лукі больш за 20 разоў у розных перакладах, запамінаючы пры гэтым цэлыя главы.

Стужка здымалася ў Ізраілі. У здымках, якія доўжыліся сем месяцаў, прымала ўдзел больш за 5 тысяч чалавек.

За выключэннем брытанца Дзікана, усе члены акцёрскага складу былі жыхарамі Ізраіля, невядомымі за межамі сваёй краіны.

Фільм «Езус» паказалі больш за 6 мільярдаў (!) разоў у 228 краінах свету.

Абноўлена 19.02.2018 12:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа