Пошук

25.05.2021 17:45   Паводле: Vatican News

24 мая вечарам у Ватыкане адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Францішак», арганізаваная рэжысёрам і Фондам Laudato si'. Пасля паказу Пантыфік сустрэўся з удзельнікамі ватыканскай прэм’еры.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на прагляд фільма былі запрошаныя таксама бяздомныя і бежанцы, з якімі пасля сустрэўся Святы Айцец. Каля 100 бедных атрымалі харчовыя пакеты, ахвяраваныя арганізатарамі.

Фільм канала Discovery распавядае пра гісторыю папства аргентынскага кардынала Хорхе Марыё Берголіа. Больш за ўсё ў ім надаецца ўвага гісторыям тых, на каго ў розных месцах па ўсім свеце паўплываў Папа з Буэнас-Айрэса.

Рэжысёр фільма оскараўскі намінант Яўген Афінееўскі прапануе гледачу вельмі асабісты партрэт Пантыфіка, які ставіцца з пакорай і мудрасцю нават да самых спрэчных пытанняў сучаснасці. Фільм закранае такія хвалюючыя грамадства тэмы, як змяненне клімату, міграцыя і бежанцы, правы і магчымасці жанчын, пандэмія каранавірусу і іншыя. Акрамя гутарак з Папам у фільм увайшлі інтэрв'ю з тымі, хто адыграў ролю ў яго станаўленні і суправаджаў яго на працягу жыццёвага шляху.

Фільм «Францішак» — гэта партрэт чалавека, які прысвяціў жыццё таму, каб аб'яднаць людзей дзеля дабра сусветнай супольнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.