Пошук

29.05.2020 13:13   Паводле: kinofilmpro.ru / Фота: hollywoodreporter.com

Ідзе праца над другой часткай эпапеі «Пакуты Хрыста» (2004), самай важнай карціны ў кінематаграфічнай кар’еры Мэла Гібсана.

Як адзначае Kinofilmpro.ru, выхад і трэйлер біблейскай драмы «Пакуты Хрыста: Уваскрасенне» чакаюцца ў 2021 г., ужо вядомая інфармацыя пра склад акцёраў і сюжэт. Акцёр Джэймс Кэвізел, які выканаў галоўную ролю, сцвярджае, што гэты фільм стане самай вялікай кінакарцінай у гісторыі.

Першы фільм пачынаўся са здрады Юды, быў прысвечаны 12-і гадзінам да смерці Езуса і кароткаму аповеду пра Яго ўваскрасенне.

У новым фільме асвятляюцца падзеі, якія адбыліся на працягу трох дзён у перыяд паміж укрыжаваннем і ўваскрасеннем Хрыста.

Карціна здымаецца ў Еўропе. Рэжысёрамі кінапраекту з’яўляюцца Мэл Гібсан і Рэндал Уолес, прадзюсерамі — Мэл Гібсан і Джэймс Кэвізел. Гэта шосты фільм, рэжысёрам якога з’яўляецца Гібсан, і трэцяя біблейская эпапея, дзе здымаецца Кэвізел.

Рэндал Уолес, які ўзначальвае факультэт рэлігіі ва ўніверсітэце Д’юка, прызнаецца: «Я заўсёды марыў распавесці гэтую гісторыю цалкам. Пакуты з’яўляюцца толькі пачаткам. Ёсць яшчэ шмат чаго, пра што можна распавесці». Ён паведаміў, што задумваўся аб праекце яшчэ з часоў стварэння ваеннай драмы «Па разліках сумлення» (2004).

Рэлігійная супольнасць неаднаразова прапаноўвала Гібсану і Уолесу пастаноўшчыкам папрацаваць над сіквэлам.

Пра пачатак працы было абвешчана ў 2016 г.

У фільме здымаюцца Джэймс Кэвізел у ролі Езуса («Заплаці іншаму», «Забіванне камянямі Сарайі М.», «Радыёхваля»), а таксама Мая Моргенштэрн («Позірк Адысея», «Князь Дракула»), Хрысто Жыўкаў («Нябачны хлопчык», «Гняздо жаўрука»), Франчэско Дэ Віто («Агенты А.Н.К.Л.», «Мяне клічуць Дэвід»).

Першапачаткова здымкі павінны былі пачацца ў маі 2019 г., але стварэнне фільма было перанесена з-за невядомых абставінаў. Рэліз быў прызначаны на красавік 2021 г.

Касавыя зборы першай часткі «Пакутаў Хрыста» (2004) склалі больш за 370 мільёнаў даляраў у ЗША і каля 240 мільёнаў у свеце.

Кінаблогеры мяркуюць, што выпуск новага фільма адбудзецца прыкладна да Вялікадня 2021 г., каб супасці з Уваскрасеннем Хрыста.

Але гэтае меркаванне пакуль не пацверджана афіцыйна.

Абноўлена 29.05.2020 14:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця