«Калі я быў на піку кар’еры, маё эга і спакусы свету захапілі ў палон маё жыццё», — прызнаўся Сільвестр Сталонэ, адзін з найбольш славутых акцёраў кіно ў стылі экшн за ўсю гісторыю кінематографа.
«Я сутыкнуўся з мноствам спакусаў, збіўся з дарогі і прыняў шмат памылковых рашэнняў», — кажа 77-гадовы акцёр у размешчаным на YouTube фільме, у якім прадстаўлены яго шлях веры.
Яго герой Рокі, дзякуючы якому Сталонэ стаў вядомым ва ўсім свеце, — гэта тып чалавека, які хоча ісці за прыкладам Хрыста.
«Гэта чалавек, які ўмее прабачаць, ён не злосны», — так апісвае акцёр Рокі Бальбоа, галоўнага персанажа баксёрскага фільма, які стаў вялізным касавым поспехам у 1976 годзе і зрабіў Сталонэ зоркай сусветнай велічныі.
Акцёр, рэжысёр і прадзюсар фільма, які нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў 1946 годзе, сам напісаў сцэнар «Рокі Бальбоа» ўсяго за некалькі дзён. «Гэта не было звычайнае кіно пра бокс», — падкрэсліў Сталонэ ў інтэрв’ю CBN у 2006 годзе, незадоўга да прэм’еры апошняй часткі «Рокі» ў кінатэатрах.
Фільм — гэта «карціна цэлага жыцця», бо баксёр перадольвае драматычны шлях, які мае шмат агульнага з верай.
«На заканчэнне бою ён паказвае пальцам угору, усведамляючы, адкуль паходзіць яго сіла. Гэта так, як быццам усё яго жыццё заключаецца ў служэнні Богу», — кажа амерыканскі акцёр, адзначаючы, што ўзяў сваю ўласную гісторыю і свае пачуцці і ўвасобіў іх у «такім баксёры, як Рокі».
У фільме прадстаўлены чалавек, які быў быў аўтсайдэрам у грамадстве, у самы складаны момант яго жыцця, а таксама паказана яго падарожжа, у якім ён адкрывае хрысціянскія каштоўнасці, такія як любоў, ахвярнасць, сяброўства і цярпімасць.
«Бокс — гэта сімвал няспыннай барацьбы», — кажа Сталонэ, які выхоўваўся ў каталіцкай сям’і. На пытанне пра тое, якім чынам бокс і насілле не супярэчаць хрысціянскай веры, акцёр сказаў, што часам людзі патрэбныя для таго, каба абараняць Божае слова канкрэтнымі справамі.
«У пэўны момант становіцца патрэбным крыжак; хтосьці, хто выходзіць непасрэдна на бой са злом. Менавіта гэта ўвасабляе Рокі», — кажа Сталонэ. Рокі, паводле яго, «сціплы чалавек, які верыць у ахвяраванне свайго жыцця за іншых людзей», — сказаў у інтэрв’ю акцёр, дадаўшы, што «гаворка ідзе пра глыбока закаранёныя каштоўнасці».
Яго асабістая вера была зноў умацавана, якалі яго дачка цяжка хварэла, я ён быў у вялікай патрэбе. «Я ўсё аддаў Богу», — кажа Сталонэ пра той этап свайго жыцця.
Тады ён усвядоміў:
«Чым больш я хаджу ў касцёл і чым больш пагружаюся ў Божае слова і слухаю Яго слова, тым слабейшым робіцца ціск гэтага свету». Ён падкрэсліў, што неабходна быць з іншымі. «Без Касцёла — гэта як у чоўне без руля. Лічыш, што сам дасі сабе рады, і гэта здаецца простым і відавочным, але я прапаную такое параўнанне: усё жыццё я фізічна трэніраваўся, але, нягледзячы на тое, колькі ты робіш, нарэшце даходзіш да моманту, калі табе становіцца патрэбна дапамога. Патрэбны трэнер. Трэба ісці ў залу. Патрэбны чыйсьці вопыт і падказкі. Не можаш трэніравацца сам», — кажа амерыканскі акцёр.
Ён звяртае ўвагу на тое, што тое самае датычыцца і хрысціянскай веры.
«Касцёл — гэта фітнэс-цэнтр веры, а ксяндзы — гэта трэнеры. Яны вядуць цябе праз цяжкі час і прыводзяць туды, куды, як табе здаецца, ты не зможаш трапіць. Але з іх дапамогаю можаш», — кажа Сільвестр Сталонэ.