Пошук

13.11.2025 22:49   Паводле: theology.bsu.by / church.by
Выява илюстрацыйная

Праект накіраваны на павышэнне культуры маўлення сярод моладзі, фарміраванне нецярпімага стаўлення да нецэнзурнай лексікі і выкараненне брыдкаслоўя з беларускага соцыуму.

Ініцыятарамі конкурсу з’яўляюцца Інстытут тэалогіі БДУ, Грамадскі савет па маральнасці, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Цэнтральная раённая арганізацыя «Беларускі саюз жанчын», Беларускі саюз журналістаў і факультэт журналістыкі БДУ.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года. Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі.

Заяўкі прымаюцца ў намінацыях:

  • «Слова ў гісторыі» — як словы змаглі змяніць ход падзей жыцця асобнага чалавека, сусветнай гісторыі. Таямніцы ўзнікнення і значэння слоў;
  • «Слова для здароўя, слова для душы» —  уплыў слоў на здароўе і ўнутраны свет чалавека;
  • «Наша тэрыторыя Беларусь без брыдкаслоўя».

Падрабязныя ўмовы і патрабаванні да відэароліка змешчаныя ў Палажэнні аб конкурсе.

Прыём конкурсных заявак ажыццяўляецца да 12 снежня па спасылцы.

Абноўлена 14.11.2025 19:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа