Пошук

09.02.2018 09:30   Пераклад і адаптацыя: Аляксандр Гелагаеў / dwightlongenecker.com / Catholic.by

У апошнія дні студзеня прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ў Сенаце ЗША не дазволілі прыняць закон пра забарону абортаў на познім тэрміне цяжарнасці.

14 сенатараў-дэмакратаў пры гэтым называюць сябе католікамі.

Амерыканскі святар Дуайт Лонгенекер, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай у Грынвілі (штат Паўднёвая Караліна), у сувязі з гэтым прапанаваў публічна абвясціць санкцыі, якія патрабуе Кодэкс Кананічнага права Касцёла.

«Прыйшоў час біскупам афіцыйна абвясціць, што гэтыя мужчыны і жанчыны публічна адмовіліся ад патрабаванняў сваёй каталіцкай веры і фактычна адракліся ад яе», — напісаў святар у сваім блогу.

Артыкул 915 Кодэкса Кананічнага права забараняе дапускаць да Камуніі асобаў, якія знаходзяцца пад экскамунікай ці інтэрдыктам, або «ўпарта застаюцца ў адкрытым цяжкім граху».

У 2004 годзе будучы папа Бэнэдыкт XVI кардынал Ёзэф Ратцынгер падпісаў мемарандум Кангрэгацыі Веравучэння «Годнасць прыняць Святую Камунію», у якім адзначалася, што, калі палітык-католік адкрыта і ўпарта выступае за легальнасць абортаў і эўтаназіі, святар абавязаны паведаміць такому палітыку пра вучэнне Касцёла ў гэтай сферы і адмовіць яму ў Камуніі.

«Калі біскупы і святары не зробяць гэтага, тады вернікі ў іх парафіях і дыяцэзіях павінны падняцца і абрынуць на іх лавіну лістоў, а каб іерархія ўважліва паслухала, адмовіць ёй у грашовых ахвяраваннях», — дадае святар.

«Гэтае жахлівае злачынства супраць чалавечнасці, гэты нябачны Халакост не спыніцца, пакуль людзі, якія маюць уладу, не паўстануць супраць яго публічна і жорстка», — заключае святар.

Абноўлена 09.02.2018 11:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.