Пошук

01.02.2018 17:09   Паводле: lourdes-france.org / Catholic.by

Сёлета на свята Маці Божай з Люрда, якое адзначаецца 11 лютага, прыпадае 160-я гадавіна першага аб’яўлення Марыі св. Бэрнардэце Субіру ў гэтым французскім мястэчку. У той жа дзень будзе адзначацца 26-ы Сусветны дзень хворых. У сувязі з гэтым з’явілася магчымасць праз інтэрнэт запаліць свечку на месцы аб’яўленняў 1858 г. — у Масаб’ельскай пячоры.

Рэктар санктуарыя кс. Андрэ Каб нагадвае, што падчас большасці аб’яўленняў св. Бэрнардэта прыходзіла ў Масаб’ельскую пячору са свечкай у руцэ. З таго часу запальванне свечак у Люрдзе, асабліва з малітваю за хворых, стала мясцовай традыцыяй.

Цяпер ёсць магчымасць здзейсніць гэты знак з нагоды Сусветнага дня хворых і свята Маці Божай з Люрда з думкаю пра нашых блізкіх, якія хварэюць або перажываюць унутраны боль. Менавіта за іх, пачынаючы з 11 лютага 2018 г., можна паставіць і запаліць свечку ў люрдскім санктуарыі, а тыя, у чыёй інтэнцыі гэта будзе зроблена, змогуць пра гэта даведацца, атрымаўшы з Люрда адпаведны ліст на электронную пошту (па жаданні).

Замовіць і запаліць свечку можна на інтэрнэт-старонцы санктуарыя ў Люрдзе (тут), пералічыўшы за гэта ахвяраванне (не менш за 4 еўра) з дапамогай банкаўскай карткі непасрэдна на старонцы санктуарыя або праз сістэму PayPal.

Сервіс даступны на французскай, англійскай, іспанскай, італьянскай, нямецкай і нідэрландскай мовах.

Абноўлена 02.02.2018 12:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.