Пошук

01.02.2018 16:10   KAI.pl

Верагодна, ужо ў маі гэтага года ў Ірландыі адбудзецца агульнадзяржаўны рэферэндум на тэму абортаў. Праект рэферэндума павінен быць гатовы на пачатак сакавіка.

Прэм’ер-міністр краіны Лео Варадкар адзначыў, што на рэферэндум вынясуць пытанне аб магчымасці перарваць цяжарнасць да 12-га тыдня, калі пра гэта папросіць сама жанчына.

Закон, які дзейнічае ў Ірландыі сёння — восьмая папраўка да Канстытуцыі, — прадугледжвае магчымасць аборту толькі ў выпадку непасрэднай пагрозы жыццю маці.

Ірландскі суд выразіў сваю згоду на арганізацыю агульнанацыянальнага рэферэндума, мэтай якога будзе адмена восьмай папраўкі да Канстытуцыі і дазвол на аборт да 12-га тыдня цяжарнасці па просьбе жанчыны.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, пасля 12 тыдняў аборт можа быць дазволены толькі ў «выключных выпадках», калі будзе існаваць рэальная пагроза для жыцця або здароўя жанчыны ці ў выпадку, калі дойдзе да смяротнай анамаліі плоду.

Паводле газеты The Irish Times, ірландскі ўрад прыняў гэтае рашэнне аднагалосна. Выданне таксама публікуе вынікі апытання, якое паказвае, што 65 працэнтаў ірландскіх выбаршчыкаў падтрымліваюць змены ў законе аб абортах.

35 працэнтаў апытаных выступаюць супраць абортаў

Сёння ў Ірландыі аборт магчымы толькі ў тым выпадку, калі цяжарнасць пагражае здароўю жанчыны. У Канстытуцыі, пачынаючы з 1983 года, існуе запіс, які ўраўноўвае правы маці і ненароджанага дзіцяці.

Абноўлена 01.02.2018 16:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.