Пошук

25.01.2018 14:28   catholicnews.org.ua

Шэсць чалавек загінула, больш за 70 атрымалі раненні, 115 арыштавана (у іх ліку 10 святароў і дзве манахіні) — такі вынік апошняга мірнага маршу, які арганізавалі хрысціяне ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Як вынікае з заявы мясцовай Апостальскай нунцыятуры, паліцыя і армія атакавалі таксама хрысціянскія святыні. У адной з іх, у Мбуі-Маі ў цэнтральным Конга, яны ўварваліся ў святыню, дзе ішла святая Імша, і пачалі арыштоўваць людзей.

22 студзеня ў дыяцэзіі Бутэмба-Бені быў выкрадзены святар, адказны за дыяцэзіяльную ферму, а таксама пяцёра яе супрацоўнікаў.

«Хрысціяне спасылаюцца на палітычную дамову, падпісаную ў дзень св. Сільвестра, 31 снежня 2016 года, — адзначыў мясцовы святар Фаўстын Турко. — Тады прадстаўнікі розных палітычных груповак, дзякуючы мясцоваму епіскапату, змаглі падпісаць дамову, якая павінна была вырашыць нестабільную сітуацыю ў рэгіёне.

Аднак цяпер, якой бы ні была рэакцыя хрысціян, іх маўчанне можа быць успрынята як згода з тым, што адбываецца. Гэта — не барацьба з урадам, мы імкнёмся абараніць годнасць людзей, а таксама патрабуем выканання дамовы. У гэтым кантэксце нават некатолікі выказваюць захапленне адвагай і рашучасцю хрысціян, якія ў імя веры абараняюць правы чалавека».

Абноўлена 25.01.2018 15:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.