Пошук

16.01.2018 12:08   Паводле: Vatican news / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

Самалёт са Святым Айцом на борце 15 студзеня прызямліўся ў аэрапорце Сант’яга-дэ-Чылі, дзе распачаўся першы этап 22-га Апостальскага падарожжа папы Францішка, якое стала яго шостым падарожжам у Лацінскую Амерыку.

У аэрапорце Пантыфіка віталі прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет, а таксама арцыбіскуп Сант’яга і прымас Чылі кардынал Рыкардо Эссаці Андрэльё. Прагучалі гімны Чылі і Ватыкана, пасля чаго маленькая дзяўчынка ў гонар Папы пад акампанемент аркестра выканала традыцыйную песню.

З аэрапорта Святы Айцец на машыне скіраваўся ў касцёл Сан-Луіджы Бэлтран-дэ-Пудаўэль, што знаходзіцца на ўсходзе чылійскай сталіцы. Там Пантыфік памаліўся на месцы пахавання Слугі Божага Энрыке Альвэара Урруціа, памерлага ў 1982 годзе дапаможнага біскупа Сант’яга, якога называлі «біскупам бедных».

Адтуль Святы Айцец у «папамабілі» праехаў у нунцыятуру. Па дарозе яго віталі шматлікія вернікі.

16 студзеня папа Францішак сустракаецца з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў краіны і з простымі чылійцамі, якія вельмі чакалі гэтага візіту.

Абноўлена 16.01.2018 20:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.