Пошук

22.01.2018 09:42   Catholic.by

Пакідаючы Перу, Папа Францішак скончыў сваё падарожжа ў Лацінскую Амерыку. У аэрапорце Лімы са Святым Айцом развітваліся перуанскія біскупы, а таксама прэзідэнт Пэдро Пабло Кучынскі з жонкай.

У Лацінскай Амерыцы на сёння пражывае 425 мільёнаў католікаў — каля 40 працэнтаў усіх членаў Каталіцкага Касцёла ў свеце.

Візіт у Чылі і Перу стаў 22-м па ліку замежным падарожжам у пантыфікаце Святога Айца і самым далёкім з усіх, што былі да гэтага.

Падчас прабывання ў Лацінскай Амерыцы папа Францішак пераадолеў 27 684 км. Пры гэтым амаль 23 тыс км занялі міжкантынентальныя пералёты ў два бакі.

Апошні раз гэтыя паўднёваамерыканскія краіны наведваў папа Ян Павел ІІ. Чылі — 1-6 мая 1987 года, Перу два разы: 1-5 лютага 1985 года, а таксама 14-16 мая 1988 года.

Абноўлена 22.01.2018 13:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.