Пошук

15.01.2018 09:15   KAI.pl

15-21 студзеня Папа Рымскі наведае Чылі і Перу. Гэта замежнае падарожжа стане 22-м па ліку ў пантыфікаце Святога Айца і самым далёкім з усіх, што былі да гэтага.

Лічбы

Падчас прабывання ў Лацінскай Амерыцы папа Францішак пераадолее 27 684 км. Пры гэтым амаль 23 тыс км зоймуць міжкантынентальныя пералёты ў два бакі.

Да гэтага часу самым доўгім падарожжам Святога Айца таксама ў Лацінскую Амерыку — Эквадор, Балівію і Павагвай — было падарожжа 5-13 ліпеня 2015 года, калі было пераадолена 24 271 км, а найкарацейшым — візіт у Боснію і Герцагавіну (6 чэрвеня 2015 г.) — 1062 км.

Папа вырушыць у Чылі 15 студзеня ў 8 гадзін з Рыма і ў 23.55 па сярэднееўрапейскім часе прыбудзе ў Санцьяга-дэ-Чылі.

Папа скарыстаецца паслугамі авіякампаніі Alitaliа, якая перавозіла Пантыфікаў ужо 167 разоў, пачынаючы з першага гістарычнага падарожжа Паўла VI на Святую Зямлю 4–6 студзеня 1964 года.

Абноўлена 15.01.2018 13:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця