У Чылі сустрэчы з папам Францішкам чакаюць да 800 тысяч пілігрымаў з Аргенціны — радзімы Пантыфіка.
Як паведамляе аргкамітэт папскай пілігрымкі, толькі на мяжы з Аргенцінай за бяспеку пілігрымаў будуць адказваць 300 аргенцінскіх паліцэйскіх, а за здароўе — каля 100 чалавек медыцынскага персаналу.
Паводле слоў Нестара Мауля, прадстаўніка аргенцінскіх уладаў, мэта прызначэння такой колькасці паліцэйскіх абумоўлена цыркуляцыяй цягнікоў паміж Аргенцінай і Чылі, а таксама каб пазбегнуць дарожных аварый.
Папа Францішак вылеціць з Рыма ў Чылі 15 студзеня. У гэтай паўднёваамерыканскай краіне ён прабудзе да 19 студзеня, пасля чаго адправіцца ў Перу. Падчас сваёй чылійскай пілігрымкі Святы Айцец наведае гарады Тамука і Ікіке, а таксама сталіцу краіны Санцьяга.