Пошук

05.01.2018 12:40   sib-catholic.ru

Каталіцкі Касцёл у Нікарагуа звярнуўся з заклікам да грамадскасці аб узмацненні мераў па барацьбе з забойствамі жанчын: у 2017 годзе ў краіне было зафіксавана 51 такое забойства.

На Імшы на пачатак новага года арцыбіскуп Манагуа кардынал Леапольд Хасэ Брэнес Саларанса выказаў надзею, што ў новым годзе ў краіне будзе зроблена больш у абарону чалавечага жыцця.

«Я хацеў бы, — сказаў кардынал, — каб ніводная жанчына не падвяргалася злоўжыванням, збіццю, каб ніводная жанчына не была забітая сваім партнёрам або кімсьці іншым».

Кардынал Брэнес Саларанса заклікаў саміх жанчын быць уважлівей пры выбары спадарожніка жыцця, падкрэсліваючы: «Калі мужчына агрэсіўны, падымае на вас руку або раўнуе, вы павінны яго пакінуць».

Іерарх параіў не даваць другога шансу мужчынам, якія дрэнна абыходзяцца з жанчынамі, адзначыўшы, што пасля арышту агрэсара нярэдка сама ахвяра просіць яго вызваліць.

«Аднак жанчына павінна ўсведамляць: муж, які праяўляе насілле, павінен быць пакараны», — заўважыў кардынал Саларанса.

Іерарх звярнуўся таксама да інстытутаў па барацьбе з гвалтам над жанчынамі з заклікам прымаць больш актыўныя меры для супрацьстаяння гэтаму феномену.

Абноўлена 05.01.2018 14:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця