Пошук

15.01.2024 10:28   Vatican News
Монсеньёр Раландо Альварэс, біскуп Матагальпы і апостальскі адміністратар дыяцэзіі Эстэлі (Нікарагуа) / Фота: AP

Урад Нікарагуа пацвердзіў, што затрыманы ў 2022 годзе біскуп Матагальпы, а таксама біскуп Сіуны, два семінарысты і пятнаццаць святароў былі вызвалены з турмы.

Пра гэта паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.

Дзевятнаццаць прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла, сярод якіх біскупы Раландо Альварэс, Ізыдор дэль Кармэн Мора Артэга, два семінарысты і пятнаццаць святароў, былі вызваленыя з турэмнага зняволення. Навіна, распаўсюджаная мясцовымі СМІ, была пацверджана ўрадам Нікарагуа. Усе вызваленыя, за выключэннем аднаго чалавека, які застаўся ў Венесуэле, прыбылі 14 студзеня 2024 года ў другой палове дня ў Рым. Іх прымае Святы Пасад.

Монсеньёр Альварэс, біскуп Матагальпы і апостальскі адміністратар дыяцэзіі Эстэлі, быў асуджаны на 26 гадоў турэмнага зняволення і знаходзіўся ў турме з лютага 2023 года. Да гэтага ён утрымліваўся пад хатнім арыштам. Біскуп Мора быў арыштаваны ў снежні 2023 года года.

1 студзеня 2024 года, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Папа выказаў сваю заклапочанасць сітуацыяй у Нікарагуа, заклікаўшы да «шляху дыялогу, каб пераадолець цяжкасці».

У кастрычніку 2023 года з турмы былі вызваленыя дванаццаць нікарагуанскіх святароў. Святы Пасад таксама прыняў іх у Рыме.

Абноўлена 15.01.2024 12:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця