Пошук

13.02.2023 09:44   Vatican News
Біскуп Раландо Альварэс. Фота: Reuters / Maynor Valenzuela

Суд Нікарагуа прысудзіў каталіцкага біскупа Матагальпы Раландо Альварэса да 26 гадоў пазбаўлення волі на наступны дзень пасля таго, як той адмовіўся сесці на борт самалёта, які перавозіў 222 палітычных зняволеных у выгнанне ў ЗША.

Як паведаміла 11 лютага Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, суд прызнаў 56-гадовага іерарха «здраднікам краіны» і пастанавіў, што ён не будзе вызвалены з турмы да 2049 года. Біскуп быў пазбаўлены нікарагуанскага грамадзянства і аштрафаваны на 1600 даляраў.

Паліцыя арыштавала біскупа Альварэса ў жніўні 2022 года. Суды абвінавацілі яго ў «змове» і распаўсюдзе «фальшывых звестак».

Іерарх адкрыта крытыкаваў тое, што лічыў абмежаваннем рэлігійнай свабоды з боку левага рэжыму Артэгі.

Адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і ўладамі Нікарагуа знаходзяцца ў крызісе з 2018 года, калі пратэстоўцы, якія патрабавалі адстаўкі прэзідэнта, схаваліся ў святынях. Тады Артэга абвінаваціў католікаў у саўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту, нібыта ініцыяванага Вашынгтонам. Улады выслалі з краіны Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Вальдэмара Зомертага, а ў ліпені — 18 сясцёр з Ордэна місіянерак любові.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа