Пошук

04.01.2018 11:39   sib-catholic.ru

Па просьбе халдэйскага біскупа Башара Варды маладая сужэнская пара ўрачоў узначаліць у Эрбілі адміністрацыю каталіцкай бальніцы, першай у краіне пасля падзення самаабвешчанай Ісламскай дзяржавы.

Дваццацівасьмігадовыя Сэвін Агана і Бан Ісакі на сёння заканчваюць у аўстралійскім каталіцкім універсітэце Брысбена магістратуру адміністравання структуры па ахове здароўя. У інтэрв’ю газеце «Caldean View» студэнты адзначылі, што новая бальніца будзе размешчана ў хрысціянскім раёне горада Эрбіля, на поўначы Ірака, і будзе называцца «Shalom», або «Мір».

Па словах Сэвін Аганы, «мансеньёр Варда выказаў жаданне, каб хрысціяне прысутнічалі ў Іраку разам са сваімі каштоўнасцямі, асабліва ў сферы адукацыі і аховы здароўя». Для маладой пары гэта стала сапраўдным выклікам: яны павінны былі пакінуць усё, адмовіцца ад кар’еры, каб сказаць «так» новаму пакліканню.

У мінулым яны ўжо служылі валанцёрамі ў дыяцэзіі Эрбіля і дапамагалі бежанцам з Ніневійскай раўніны. Сёння Сэвін Агана і Бан Ісакі хочуць прысвяціць гэтаму ўсе свае прафесійныя навыкі і сілы; па іх словах, «кожны жыхар Ірака больш за ўсё хоча міру».

Абноўлена 04.01.2018 18:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця