Пошук

21.02.2022 15:29   Паводле: Vatican News
Папа Францішак і Патрыярх Луіс Рафаэль Сако. Фота CNS

Каталіцкі Патрыярхат халдэйскага абраду атрымаў новую назву: цяпер ён будзе называцца Багдадскім Патрыярхатам.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, падчас сінадальнай сесіі, якая прайшла ў Багдадзе 9–14 жніўня мінулага года, іерархі мясцовай усходне-каталіцкай Царквы прынялі рашэнне аб змене назвы супольнасці, раней вядомай як Вавілонскі Халдэйскі Патрыярхат. Новую назву ўхваліў Папа Францішак, прыняўшы просьбу Патрыярха кардынала Луіса Рафаэля Сако. Аб гэтым рашэнні ў Ватыкане абвясцілі 19 лютага.

Халдэйская Каталіцкая Царква, якая існуе з 1553 года, з’яўляецца адной з самых аўтарытэтных супольнасцяў на Блізкім Усходзе.

Гэта каталіцкая галіна Асірыйскай Царквы Усходу знаходзіцца ў поўнай еднасці з Рымам і налічвае каля 500 тыс. вернікаў, каля паловы якіх жыве ў Іраку.

Абноўлена 21.02.2022 15:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.