Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі пройдзе ў Мадрыдзе (Іспанія). Гэта будзе ўжо 41-я такая сустрэча. Пра гэта стала вядома 30 снежня падчас сёлетняй Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ ў швейцарскім Базэлі.
Сустрэча Тэзэ для Азіяцкага рэгіёна пройдзе ў Ганконгу з 8 па 12 жніўня 2018 года. Гэта будзе сёмая па ліку пілігрымка даверу на зямлі для Азіі.
Яшчэ дзве рэгіянальныя сустрэчы Тэзэ для еўрапейскай моладзі пройдуць у Аўстрыі і Украіне. У Львове сустрэча адбудзецца з 28 красавіка па 1 мая, а ў Грацы — з 25 па 28 кастрычніка 2018 года.