Пошук

05.12.2017 12:19   Deon.pl
Фота: shutterstock.com

Гарадскія ўлады Мадрыда не спыняюцца ў барацьбе з каляднымі традыцыямі. Ужо два гады запар новы бурмістр горада Мануэла Кармэнта выступае з задумкай ліквідацыі галоўнай стаенкі Мадрыда перад гістарычным Палацам Цыбелес, бо, паводле слоў бурмістра, «стаенка — гэта рэлігійны сімвал, які падзяляе, а не аб’ядноўвае».

Тым часам гандляры нагадалі, што стаенка прыцягвае тысячы турыстаў і мае рэальны ўплыў на даходы горада.

У гэтым годзе бурмістр забараніла ўсталёўваць стаенкі ва ўчастковых адміністрацыях горада, а за агляд стаенкі перад Палацам Цыбелес патрэбна будзе заплаціць 50 цэнтаў з чалавека.

Абноўлена 05.12.2017 12:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.