Пошук

29.12.2017 13:59   credo.pro

Упершыню за апошнія тры гады супольнасць хрысціянаў у Масуле магла супольна перажыць свята Божага Нараджэння. Плач радасці разам са спевамі напоўнілі катэдру св. Паўла, якая ў гады вайны была вязніцай. Бяспеку вернікаў ахоўвала ўзброеная міліцыя.

Святую Імшу ўзначаліў халдэйскі патрыярх Луіс Сако. У гаміліі іерарх скіраваў сваё слова і да мусульманаў: «Прашу пераследвальнікаў, каб змянілі свой спосаб мыслення: вы павінны лепей ведаць хрысціянства. У мінулым хрысціяне складалі большасць у Іраку, у сучасны час мы меншасць, але без нас Масул ніколі не будзе сабой».

У святочным служэнні прынялі ўдзел таксама і мусульмане, якія імкнуліся выразіць сваё адзінства з хрысціянамі. «Мы ўсе — браты, незалежна ад рэлігіі і этнічнага паходжання, нягледзячы на перажыванне несправядлівасці і пакутаў», — сказаў Фархад Малко, адзін з хрысціянаў-удзельнікаў літургіі.

Абноўлена 29.12.2017 14:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.