Пошук

11.01.2018 16:48   Святлана Жылевіч / Фота: Генадзь Бука і з архіва місіі «Чыстае сэрца» / Catholic.by

Для дабрачыннай місіі «Чыстае сэрца» святы Божага Нараджэння былі напоўнены не толькі радасцю, але і прыемнымі клопатамі. Дабрачынная місія правяла акцыі «Святы Мікалай адказвае» і «Калядная ўсмешка».

У межах акцыі «Святы Мікалай адказвае» супрацоўнікі місіі дапамагалі святому, вядомаму сваімі тайнымі падарункамі для бедных дзяцей, падпісаць вішавальныя паштоўкі беларускім дзецям. Сёлета іх было каля 80. Столькі лістоў прыйшло ў місію з указаннем зваротнага адрасу.

Гэтай акцыяй прадстаўнікі дабрачыннай місіі хочуць дадаць радасці ў жыццё дзяцей і дапамагчы ім верыць у цуды.

У межах акцыі «Калядная ўсмешка» супрацоўнікі місіі сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна Мінска правялі два святочных ранішніка для дзяцей-інвалідаў і дзяцей са шматдзетных сем’яў.

Удзел у ранішніках, якія прайшлі 21 і 27 снежня, прынялі больш за 80 дзяцей. Маленькія гледачы і іх бацькі з радасцю пабачылі выступленне артыстаў (адным з вядучых быў Народны артыст Беларусі Яўген Крыжаноўскі). Дзяцей забаўлялі танцамі, песнямі і конкурсамі. Таксама падчас свята Дзед Мароз уручыў дзецям падарункі.

Гэтым акцыя «Калядная ўсмешка» не скончылася. 30 дзяцей-інвалідаў, якія не змаглі прысутнічаць на ранішніку, прадстаўнікі місіі наведалі дома пасля Новага года.

Супрацоўнікі місіі ўдзячныя ўсім валанцёрам і сябрам, якія дапамаглі ў правядзенні каляднай акцыі.

Абноўлена 11.01.2018 16:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа