
Рэлігійная арганізацыя Моладзевая місія «Чыстае сэрца» распачынае акцыю «Ліст ад святога Мікалая».
Яе сэнс у тым, каб бацькі, якія хочуць, каб іх дзіця атрымала святочную паштоўку ад святога Мікалая, даслалі ліст са зваротным адрасам.
Лісты можна дасылаць з 1 па 20 снежня на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (з пазнакай: святому Мікалаю).
Святы Мікалай жыў у ІІІ–IV стагоддзях і быў арцыбіскупам Міры (сучасная Турцыя). Найбольш вядомы ён сваёй дабрачыннасцю: дапамогай у выглядзе таемных падарункаў бедным сем’ям з дзецьмі.
«Акцыя „Ліст ад святога Мікалая“ — яшчэ адна магчымасць дадаць радасць у перажыванні свята Божага Нараджэння. Давайце дарыць радасць дзецям разам!» — заклікаюць арганізатары акцыі.