![](https://catholic.by/3/images/news/2018/04/7988/2018-04-28-IMG_8082.jpg)
27 красавіка ў Крывіцкім спецыяльным лячэбна-выхаваўчым прафесійна-тэхнічным вучылішчы закрытага тыпу адбылося ўрачыстае адкрыццё праекта дапамогі ў мэтах развіцця, прафінансаванага ў межах малых грантаў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі, пад назвай «Формула поспеху».
Часткай праекта было стварэнне на тэрыторыі вучылішча ў Крывічах майстэрні па рамонту аўтамабіляў, якая стварае ўмовы для рэабілітацыі і сацыяльнай рэінтэграцыі моладзі і дае магчымасць атрымання прафесіі аўтамеханіка. Атрыманне практычных уменняў у вучылішчы палегчыць маладым людзям пошук і пачатак легальнай аплатнай працы, а тым самым старт у жыццё пасля заканчэння гэтай навучальнай установы.
![](https://catholic.by/3/images/news/2018/04/7988/2018-04-28-IMG_8109.jpg)
Касцёл у Беларусі на мерапрыемстве прадставіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Таксама ў ім прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды і Часовы Павераны ў справах Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі Міхал Хабрас.
![](https://catholic.by/3/images/news/2018/04/7988/2018-04-28-viber_image23.jpg)
Пасля ўрачыстага адкрыцця прысутныя змаглі агледзець новы клас і стэнды. Дырэктар установы правёў экскурсію па вучылішчы, а навучэнцы прадставілі невялікі канцэрт.
Праект быў рэалізаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Моладзевай рэлігійнай місіяй «Чыстае сэрца» і Крывіцкім спецыяльным лячэбна-выхаваўчым прафесійна-тэхнічным вучылішчам.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)