Пошук

02.08.2018 08:00   Паводле: serca.by / Catholic.by

Напрыканцы ліпеня на базе дзіцячага аздараўленчага летніка «Купалінка» Мінскага раёна прайшло спартовае свята «Мы — сэрца Беларусі», арганізаваць і правесці якое дапамагла дабрачынная місія «Чыстае сэрца».

Лета — адпаведны час для таго, каб дзеці маглі стаць больш моцнымі і здаровымі. З гэтай мэтай і праводзілася спартовае свята «Мы — сэрца Беларусі». У ім бралі ўдзел дзеці і падлеткі з 13 да 16 гадоў з летнікаў «Купалінка», «Змена», «Крынічка» і «Зубраня».

Арганізатарамі спаборніцтваў і гульняў на свежым паветры выступілі дабрачынная місія «Чыстае сэрца», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Фізкультурна-спартовы цэнтр дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска» і адміністрацыя летніка «Купалінка».

Падтрымаць юных спартоўцаў, а таксама ўручыць узнагароды пераможцам на свята прыбыў дырэктар місіі «Чыстае сэрца» кс. канонік Юрый Санько.

У межах свята прайшла спартландыя, адбыліся спаборніцтвы па валейболе, былі прадстаўлены творчыя нумары на тэму «Мама – Беларусь». Акрамя таго, свае прафесійныя ўменні школьнікам прадэманстравалі супрацоўнікі ДАІ, МНС і спецназу.

Свята ў межах «Летніх іграў Чыстых сэрцаў» напоўніла ўсіх удзельнікаў радасцю, даўшы магчымасць дзецям і падлеткам праявіць свае рознабаковыя здольнасці і знайсці новых сяброў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця