Пошук

22.12.2017 10:29   Сredo.pro

Па расповедах сведкаў, касцёл на поўначы В’етнама, у раёне Донгкйоў, атачылі паліцэйскія і войскі. Пра гэта паведаміла 18 снежня азіяцкае каталіцкае агенцтва «Ucanews».

Як сцвярджаюць улады, батлейка была ўсталявана на тэрыторыі, што не належыць касцёлу. У сваю чаргу, парафіяльная супольнасць гэты выклік не прымае, заяўляючы, што гэта касцёльная зямля. «Ucanews» звяртае ўвагу, што пераслед парафіі распачаўся на мінулым тыдні. Асвятленне вуліцы, якая вядзе да касцёла, было знішчана, а камуністычная арганізацыя «Чырвоны сцяг» адкрыта прыгразіла, што знішчыць батлейку.

Больш за 6 мільёнаў в’етнамцаў — католікі, яшчэ мільён — розныя пратэстанты. Большасць жыхароў гэтай краіны вызнаюць будызм. Па афіцыйных даных ад 2004 года, 81,5% жыхароў В’етнама (з насельніцтвам у 90 мільёнаў) з'яўляюцца атэістамі.

З 2018 года ў В’етнаме пачынае дзейнічаць новы закон адносна рэлігіі. Ён надае камуністычнаму ўраду ў Ханоі шырокія паўнамоцтвы кантролю над дзейнасцю рэлігійных супольнасцяў. «Міжрэлігійная рада», у склад якой уваходзяць прадстаўнікі католікаў, пратэстантаў і будыстаў, асудзіла гэты закон як «таталітарны».

Абноўлена 22.12.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа