Пошук

23.12.2025 17:49   Фота: з архіва парафіі ў Удзеле / Catholic.by

З 25 да 28 снежня ў Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) будзе дзейнічаць жывая батлейка месца, створанае для спакойнага, па-сапраўднаму цёплага сямейнага свята. На працягу чатырох дзён з 10 раніцы да 8 вечара ўсе жадаючыя змогуць акунуцца ў атмасферу, якая вяртае нас да нараджэння Езуса Хрыста.

Жывая батлейка адметная асаблівай атмасферай тут не будзе шуму, а тых, хто туды прыйдзе, ахопіць пачуццё утульнасці і шчырасці. Калядная сцэна дапоўніцца жывымі жывёламі: козачкамі, трусамі, поні і ламай. Яны асабліва радуюць дзяцей, якім наведванне батлейкі запамятаецца надоўга. 

Побач з батлейкай знаходзіцца кафэ з гарачай гарбатай. Таксама пакупнікоў чакае хрысціянская крама, якая прапануе вырабы і падарункі з духоўным сэнсам. Па вечарах асаблівы настрой будзе ствараць вогнішча, каля якога можна сабрацца з сям'ёй і сябрамі, каб сагрэцца, паразмаўляць і адчуць цеплыню чалавечых сэрцаў.

Жывая батлейка ў Удзеле  гэта магчымасць на некалькі гадзін спыніцца і ўзгадаць пра сапраўднае значэнне Каляд.

«Нованароджаны Езус чакае вас!»

— запэўніваюць айцы францішкане, арганізатары батлейкі.

Абноўлена 23.12.2025 19:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця