
Рэкалекцыі «Гордая Гардыня» — гэта час уважлівага позірку на сябе, працы над сваімі слабасцямі і пошуку сапраўднай свабоды.
Да ўдзелу ў рэкалекцыях айцы францішкане запрашаюць ўсіх, хто імкнецца да духоўнага росту і жадае ў час Вялікага посту зазірнуць у глыбіню свайго сэрца. Рэкалекцыі падыдуць для тых, хто працуе, вучыцца, жыве адзін або ў сям'і ці нават з'яўляецца духоўнай асобай. Галоўнае — ваша гатоўнасць да ўнутранай працы.
Рэкалекцыі выключна для дарослых (18+).
Дэталі мерапрыемства
Даты: 13-15 сакавіка (пятніца — нядзеля)
Месца: Сяліба Беззаганнай, а.г. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).
Ахвяраванне: 100 руб.
Адказны: айцец Віктар Мялешка OFMConv
Рэгістрацыя абавязковая!
Колькасць месцаў абмежаваная. Каб запісацца, запоўніце форму па спасылцы або звяжыцеся па тэлефоне: +375297725678">+375 (29) 772 56 78 — айцец Віктар.
Спасылка для рэгістрацыі ТУТ>>>







