Пошук

18.12.2017 09:56   blagovest-info.ru

Савет Цэркваў Эстоніі, які аб’ядноўвае дзеючыя ў краіне Цэрквы, прыняў рашэнне аб неабходнасці ўнесці вызначэнне шлюбу ў канстытуцыю як саюзу жанчыны і мужчыны.

Выканаўчы сакратар Савета Руудзі Лейрус адзначыў, што Савет распачне падрыхтоўку да ўнясення паправак у канстытуцыю.

30 лістапада архіепіскап Эстонскай Евангельска-Лютэранскай Царквы Урмас Війлма ў сваім звароце напярэдадні Адвэнту прапанаваў унесці ў канстытуцыю Эстоніі дапаўненне, якое б дакладна вызначыла шлюб як саюз, заключаны паміж мужчынам і жанчынай.

Прапанову Війлма адобрылі саюз Isamaa і Res Publica (IRL), Эстонская кансерватыўная народная партыя (EKRE) і Мэтавы фонд у абарону сям’і і традыцыі (SAPTK). Супраць выступілі Сацыял-дэмакратычная партыя, Цэнтрысцкая партыя, Партыя рэформ і Свабодная партыя.

Урмас Війлма таксама адзначыў, што, калі ў канстытуцыі шлюб будзе вызначаны як саюз аднаго мужчыны і адной жанчыны, гэта дазволіць урэгуляваць спецыяльнымі законамі астатнія спосабы сумеснага пражывання.

Абноўлена 18.12.2017 10:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа