Пошук

13.12.2017 11:55   blagovest-info.ru

Папа Францішак прызначыў новага кіраўніка Парыжскай архідыяцэзіі. Ім стаў Мішэль Опці, біскуп парыжскага прыгарада Нантэра.

66-гадовы іерарх зменіць на гэтай пасадзе кардынала Андрэ Вен-Труа, які сыходзіць у адстаўку ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. Да афіцыйнага ўступлення ў пасаду арцыбіскупа Мішэля Опці кардынал Вен-Труа працягне кіраваць сталічнай дыяцэзіяй у якасці апостальскага адміністратара.

Мішэль Крысціян Ален Опці нарадзіўся 23 сакавіка 1951 года ў Версалі. Атрымаў медыцынскую адукацыю і ў 1979-1992 гг. займаўся ўрачэбнай практыкай.

Пазней паступіў у семінарыю і ва ўзросце 44 гадоў атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук кардынала Жана-Мары Люсціжэ. Нёс служэнне ў розных парафіях Парыжскай архідыяцэзіі, а ў 2006 г. быў прызначаны яе генеральным вікарыем.

У 2013 годзе святар быў прызначаны дапаможным біскупам Парыжскай архідыяцэзіі. Урачыстая інсталяцыя арцыбіскупа Опці пройдзе ў саборы Парыжскай Божай Маці 6 студзеня.

Абноўлена 13.12.2017 12:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця