Пошук

23.11.2017 11:07   credo.pro

Падчас археалагічных раскопак у замку Гродна (Сялезскае Загор’е) выявілі неспадзяваную знаходку. Як паведамляе TVN24, падчас археалагічных раскопак была знойдзена залакіраваная була з пячаткай папы Бэнэдыкта ХІІІ.

З гісторыі вядома, што ў розныя перыяды было два Пантыфіка з такім імем. Адзін з іх быў антыпапаю, які жыў у Авіньёнскім палоне ў ХІV ст. Другі — сапраўдны папа Бэнэдыкт ХІІІ — бліжэйшы да нас па часе, яго пантыфікат прыпаў на XVІІІ стагоддзе.

Даследчыкі вырашылі правесці аналіз знаходкі. Шмат што сведчыць пра тое, што була можа паходзіць менавіта з часоў антыпапы.

«Гэты гарызонт датуецца не пазней за ХVІ стагоддзе», — кажа Лукаш Арліцкі. Паблізу таксама знойдзены брытанскі стэрлінг, пражскі грош і сілезскі талер. Усе яны датаваны ХV стагоддзем.

Ёсць яшчэ і іншы след. Знаходка гэтай булы паказвае на яе неафіцыйны зварот, паколькі з часоў позняга Сярэднявечча ўжо не знаходзілі настолькі важных дакументаў. Найбольш верагодна, што була была схавана — або яе бераглі ад публічнага агляду.

Магчыма, яна пераходзіла з рук у рукі. Калі гэтая гіпотэза пацвердзіцца, то гэта можа стаць адным з найважнейшых археалагічных адкрыццяў у Польшчы і адзінаю булаю антыпапы ў свеце.

Абноўлена 24.11.2017 13:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа