Пошук

15.11.2017 11:40   KAI.pl

25 тысяч т.зв. «кароткачасовых» валанцёраў дапамогуць у падрыхтоўцы і абслугоўванні 34 Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія ў 2019 годзе пройдуць у Панаме.

Пра гэта паведамляюць арганізатары сустрэчы. Сярод валанцёраў будзе і пяць тысяч чалавек з-за мяжы.

«Валанцёры з’яўляюцца рукамі СДМ, гэта яны ахвяруюць свой час, таленты і здольнасці, каб гэтая падзея адбылася, — адзначае каардынатар валантарыяту СДМ Панама-2019 Кабхір Пахека ў размове з панамскім тэлеканалам Telemetro. — Падобна як і ў папярэдніх сустрэчах СДМ, валанцёры будуць дапамагаць пілігрымам і біскупам падчас сустрэчы; у месцах, у якіх будзе арганізаваны начлег і харчаванне, а таксама падчас прыбыцця ўдзельнікаў СДМ у Панаму».

Акрамя таго, на СДМ будуць задзейнічаны і т.зв. «доўгатэрміновыя» валанцёры. Частка з іх — каля 300 чалавек — распачнуць працу ў былым будынку нунцыятуры ў Панаме, перададзенай у карыстанне арганізатарам СДМ у Панаме. Іншыя валанцёры далучацца да іх у бліжэйшыя месяцы.

34-я Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года пад дэвізам «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (пар Лк 1, 38). Традыцыйныя дні ў дыяцэзіях, запланаваныя на 17-21 студзеня, будуць арганізаваны на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа.

Абноўлена 07.08.2018 08:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця