18-гадоваю дзяўчынаю Кэці паехала ва Уганду. Вярнуўшыся адтуль, яна прывезла сваёй сям’і незвычайную навіну… Кэці Дэвіс Мэйджарс вырашыла пакінуць навучанне, свае планы і стаць місіянеркай.
Яна вярнулася ва Уганду як місіянерка, якая будзе навучаць мясцовых дзяцей. У 23 гады Кэці ўдачарыла 13 маладых дзяўчын і займалася з імі як адзінокая маці, а праз некалькі гадоў сустрэла сваё каханне — таксама місіянера.
«Гэта найбольшы падарунак ад Бога — ведаць чалавека, не толькі зацікаўленага тым, чым займаюся я, але таксама захопленага думкаю ўвайсці ў такое ж супольнае жыццё», — заўважае Кэтрын.
Дзяўчына падкрэслівае, што гэты досвед даў ёй нямала натхняльных думак, дапамог ускласці сваю надзею на Бога, нават перад тварам пакутаў і трагедый.
«Я змагалася з пытаннем: “Кім ёсць Бог?” “Хто Ён такі?” Я ўбачыла, што Бог ёсць тым, кім Ён сам кажа, што ёсць: Ён добры, верны і прагне суцяшаць людзей», — кажа Кэці.
Людзі па ўсяму свету захопленыя радасцю і шчодрасцю Кэтрын, якая натхняе іншых аддаваць тое, што маюць, і знаходзіць Бога ў штодзённасці.