Пошук

10.11.2017 11:26   Сredo.pro / Catholic.by

Ва ўкраінскім горадзе Вінніца на базе дзіцячай мастацкай школы завяршыўся пяцідзённы курс іканапісу «Кветка Сярэднявечча». Яго кіраўніком быў Андрэй Маявец, які належыць да іканапіснай школы «Радруж», заснаванай у 2005 годзе.

Школа вывучае і практыкуе традыцыю старажытнарускага пісьма ікон, што характарызуюцца асаблівай яскравасцю колераў. Кіраўнік курсу на практыцы паказаў паэтапную падрыхтоўку напісання ікон.

Трынаццаць удзельнікаў, большасць з якіх — грэка-католікі, мелі магчымасць напісаць адну з ікон — св. Мікалая, Марыі Елеусіі і Хрыста Пантакратара.

Абноўлена 10.11.2017 12:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.