Пошук

30.10.2017 11:48   KAI.pl / Catholic.by
Фота: Daniela Schulz / Kartenmotiv: Harald Oppitz

На 444 новыя праекты ў 19 краінах Усходняй Еўропы нямецкая дабрачынная арганізацыя «Рэнавабіс» выдаткавала 15 мільёнаў еўра. Пра гэта паведамляе KAI.

Сярод праектаў — новы каталіцкі цэнтр у Сараеве, які аб’яднае моладзевыя ініцыятывы Босніі і Герцагавіны і ахопіць сваёй актыўнасцю каля 10 тысяч маладых людзей краіны. Ва Украіне будзе падтрымана навучанне ў сацыяльнай сферы для святароў і свецкіх асобаў, якія нясуць служэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях.

Што азначае назва «Рэнавабіс»?

У 2018 годзе «Рэнавабіс» будзе святкаваць 25-годдзе свайго існавання. На сёння — гэта адна з самых маладых дабрачынных каталіцкіх арганізацый у Германіі. «Рэнавабіс» быў заснаваны ў 1993 годзе нямецкім епіскапатам па ініцыятыве Цэнтральнага камітэта нямецкіх католікаў.

Назва арганізацыі ўзята з Псальма 104: «Emitte spiritum tuum... et renovabis faciem terrae» (Спашлі Духа свайго... і аднаві аблічча зямлі — Пс 104, 30).

Сярод асноўных накірункаў дзейнасці арганізацыі — фінансавая дапамога ў будаўніцтве касцёлаў, рэалізацыі парафіяльных праектаў, а таксама ў навучанні духоўных асобаў.

Каля 700 млн еўра за 25 гадоў

Пачынаючы з 1993 года, «Рэнавабіс» праінвеставала каля 700 млн еўра і дапамагла ў рэалізацыі 22 тысяч праектаў. Фінансавыя сродкі арганізацыя атрымлівае з ураду краіны, прыватных ахвяраванняў, а таксама са штогадовых дабрачынных збораў, якія праходзяць па ўсёй Германіі. З 1997 года  арганізацыя штогод праводзіць міжнародныя кангрэсы.

«Рэнавабіс» супрацоўнічае з 29 краінамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку і з Беларуссю, дзе падтрымлівае праекты Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы.

Абноўлена 30.10.2017 12:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.