Пошук

27.09.2018 10:59   Паводле: renovabis.de / Фота: renovabis.de

Тэма міжнароднага форума – «Памяць і абуджэнне – шляхі да прымірэння ў Еўропе». У кангрэсе, які сёлета праходзіць у Каталіцкай Акадэміі Берліна, прымаюць удзел 270 чалавек з 26 краін свету.

Гэта навукоўцы, журналісты, палітыкі і заангажаваныя вернікі з многіх частак Еўропы. Касцёл у Беларусі на форуме прадстаўляе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Прывітальныя лісты да ўдзельнікаў форуму скіравалі канцлер Германіі Ангела Меркель і Дзяржсакратар Святога Айца кардынал П’етро Паралін.

«Старыя і новыя канфлікты могуць быць вырашаны толькі тады, калі будзе існаваць гатоўнасць да шчырага дыялогу і прымірэння, – адзначыў дырэктар «Рэнавабіс» кс. Хрысціян Хартль. – Усе шляхі вядуць да трох прыступак: памяць – паразуменне – прымірэнне».

Як дадаў святар, «адной памяці было б недастаткова». «Ёсць патрэба сумеснага асэнсавання падзей, якія адбыліся: толькі тады прыйдзе час, каб прасіць аб прабачэнні і, калі магчыма, – прабачыць». На думку дакладчыка, Касцёл з яго доўгім вопытам у працы прымірэння можа быць добрым дарадчыкам у гэтых пытаннях.

Паводле слоў кіраўніка «Рэнавабіс», кожная падтрымка, якую ажыццяўляе гэта дабрачынная арганізацыя, служыць для лепшага прабывання разам паміж народамі і культурамі, спрыяючы салідарнасці паміж людзьмі.

«Такім чынам разам з нашымі партнёрамі ва Усходняй Еўропе мы робім уклад у справу прымірэння», – сказаў кс. Хрысціян Хартль. Пры гэтым ён дадаў, што «можна пераадолець цяжкасці, якія паўстаюць на шляху, і загаіць раны», але «прымірэнне – гэта найперш падарунак Божы».

Завершыцца кангрэс урачыстым прыёмам у гонар 25-годдзя «Рэнавабіс». На прыём прыбудуць прэзідэнт Бундэстага Вольфганг Шойбле, які выступіць з прамовай, а таксама старшыня нямецкага епіскапата і арцыбіскуп Мюнхена і Фрайзінга кардынал Райнхард Маркс.

Абноўлена 27.09.2018 13:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.