Пошук

Фота dailysignal.com

Урад Злучаных Штатаў у канцы мінулага тыдня прыняў чарговыя рашэнні, згодна з якімі абавязковае страхаванне здароўя працуючых можа не ўключаць аборты і кантрацэпцыю, калі гэта супярэчыць маральным прынцыпам працадаўцаў.

«Прымушэнне працадаўцаў да фінансавання [абортаў і кантрацэпцыі], што можа супярэчыць іх рэлігійным прынцыпам, не адпавядае дзяржаўным інтарэсам», — гаворыцца ў новых правілах, якія былі апублікаваныя адміністрацыяй.

У маі рэспубліканец Дональд Трамп падпісаў указ, згодна з якім рэлігійныя арганізацыі вызваляліся ад фінансавання абортаў і кантрацэпцыі для сваіх супрацоўнікаў. Цяпер гэтае правіла было пашырана на ўсе арганізацыі, як камерцыйныя, так і некамерцыйныя.

Згодна з прынятым пры прэзідэнце ад Дэмакратычнай партыі Бараку Абаме ў 2010 годзе законам пра абавязковае страхаванне працуючых, ад фінансавання абортаў вызваляліся пераважна толькі дыяцэзіі і парафіі, а вось рэлігійныя дабрачынныя ці медыцынскія арганізацыі не былі ў іх шэрагу.

Фота James Barrett, dailywire.com

Гэтак, у ЗША дзейнічаюць сотні каталіцкіх шпіталёў і ясляў. Рашэнне адміністрацыі прэзідэнта Трампа выклікала пазітыўную рэакцыю ў каталіцкай і права-кансерватыўнай прэсе ЗША, аднак левая прэса назвала гэта «нападам на рэпрадуктыўныя правы жанчын».

Абноўлена 09.10.2017 19:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.