Пошук

21.06.2026 11:44   Catholic.by
Фота ілюстрацыйнае

21 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў. З гэтай нагоды Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе ў адрас усіх медыцынскіх работнікаў нашай краіны словы віншаванняў.

Паважаныя медыцынскія работнікі, дарагія браты і сёстры!

Ад усяго сэрца віншую вас з вашым прафесійным святам Днём медыцынскага работніка.

Прафесія лекара, медсястры, фельчара гэта не проста праца. Гэта вялікае пакліканне і служэнне. Вы кожны дзень змагаецеся за здароўе людзей. Вы дорыце ім надзею і суцяшэнне.

У Бібліі сказана, што Бог стварыў лекара для дапамогі людзям, і яго веды ад Усявышняга (пар. Сір 38, 1-2). Вашы рукі і добрыя сэрцы часта становяцца прыладай Божай міласэрнасці на зямлі. Вы першымі прыходзіце на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны жыцця. Ваш клопат, цярпенне і вернасць абавязку заслугоўваюць самай глыбокай павагі.

У гэты святочны дзень я шчыра малюся за кожнага з вас. Няхай Бог захоўвае вас і вашыя сем'і. Няхай Ён адорыць вас моцным здароўем і духоўнымі сіламі, цярпеннем і мудрасцю ў вашай нялёгкай працы, а таксама падзякамі і ўсмешкамі вашых пацыентаў.

Няхай Божае благаслаўленне заўсёды будзе з вамі і дапамагае ў вашай высакароднай справе!

Са шчырай павагай і малітвай,
ваш пацыент,

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.