Пошук

26.09.2017 13:06   niedziela.pl / Catholic.by

Мех, фрагменты якога захоўваюцца на працягу сямі стагоддзяў у кляштары францішканаў у мястэчку Фалоні ды Мантэла каля Авеліна ў Італіі, сапраўды належаў Францішку з Асізі. Гэта ўстанавілі дацкія і італьянскія вучоныя, якія працуюць пад кіраўніцтвам Каарэ Лунд Расмусэна з універсітэта Паўднёвай Даніі ў Одэнсе.

Паводле легенды, зімой 1224 г. святы Францішак Асізскі папрасіў анёла перадаць з Францыі, дзе ён тады знаходзіўся, мех з хлебам у італьянскі кляштар.

Як адзначае Каарэ Расмусэн, навуковыя даследаванні не могуць даказаць аўтэнтычнасць легенды, але дазваляюць праверыць, ці сапраўды аб’ект звязаны з пэўнымі падзеямі і ці не з’яўляецца фальшыўкай.

Даследчыкі, як паведамляецца на cambridge.org, устанавілі, што ў торбе, знойдзенай у 1224 годзе ля парога кляштара ў Фалоні, сапраўды захоўваўся хлеб. Хімікі знайшлі ў валокнах меха рэшткі эргастэрола — рэчыва, якое выпрацоўваецца спарынняй, грыбком-паразітам пшаніцы, чые споры нярэдка траплялі ў муку разам са змолатым зернем.

Як паказаў радыёвугляродны аналіз, узрост меха складае прыкладна 740 гадоў. Гэта азначае, што рэч сапраўды паходзіць з эпохі, у якую жыў святы Францішак і калі адбылася тая падзея, пра якую кажуць манахі і легенда.

Абноўлена 26.09.2017 14:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.