Пошук

25.09.2017 10:04   afmedia.ru

11 манахінь з перуанскага кляштара стварылі рок-гурт і цяпер гастралююць па ўсім свеце.

Сёстры называлі свой гурт SIERVAS, што ў перакладзе з іспанскай мовы азначае «рабыні». На першы погляд, такая назва насамрэч разумее пад сабой хрысціянскі тэрмін «слуга Божая» і адпраўляе да біблейскай гісторыі пра беззаганнае зачацце Хрыста.

Марыя, калі пачула ад анёла пра сваю місію, пакорліва сказала: «Вось я, слуга Божая; няхай мне станецца паводле Твайго слова».

Песні манахінь пра любоў і веру пад электрагітары набралі больш за мільён праглядаў на youtube. Гурт ужо запісаў два дыскі, выпусціў некалькі кліпаў і прэтэндуе на лацінскую прэмію Grammy.

Нядаўна гурт выступіў у ЗША на буйным музычным фестывалі.

«Нам пастаянна тэлефануюць і кажуць, што хочуць бачыць гэтых сясцёр, пытаюцца, калі яны ізноў выступяць», — расказвае Раян Лілінгрэн, прастаўніца каталіцкай дыяцэзій Перу, якая арганізавала выступленне.

Нягледзячы на актыўную канцэртную дзейнасць, удзельніцы гурта пражываюць у сваім кляштары, у якім і заснавалі свой калектыў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.