Пошук

25.08.2017 14:06   credo.pro / Catholic.by

Сярод хаосу тэрарыстычнай атакі ў Барселоне 17 жніўня звыш 800 асобаў знайшлі прытулак у базыліцы Санта Марыя дэль Пі.

Гатычная святыня ў гістарычным цэнтры Барселоны стаіць побач з адной з вуліц, якія выходзяць на бульвар Рамбла. Менавіта там, у такім папулярным турыстычным месцы, тэрарыст забіў 13 чалавек і больш за 100 параніў.

Жардзі Саказас, які падчас атакі працаваў у архіве базылікі, распавёў, што ўбачыў, як людзі грукаюць у дзверы, — яны хацелі схавацца ўнутры.

«Мы ўпусцілі столькі людзей, колькі ўдалося, — адзначыў Саказас. — Калі ўсе ўвайшлі і дзверы зачынілі, парафіяльныя супрацоўнікі сталі супакойваць людзей».

Мясцовыя прадпрыемствы таксама праявілі салідарнасць з тымі, хто схаваўся ў касцёле, забяспечваючы іх ежай і пітвом на працягу трохгадзіннага сядзення ў святыні, пакуль паліцыя не дазволіла ўсім пакінуць гэтую тэрыторыю.

«Адна з пякарняў апаражніла свае паліцы, раздаўшы хлеб і бутэрброды. Кавярня прынесла нам ваду. Гэта было прыемна і кранальна, гэта была чалавечая салідарнасць у драматычны момант», — падзяліўся Саказас.

Парафіяльныя працаўнікі таксама дапамагалі параненым. «Мы паклапаціліся пра тых, хто пацярпеў падчас уцёкаў, асабліва старэйшым, бо ратавальнікі былі занятыя сур’ёзнымі раненнямі», — дадаў Жардзі Саказас.

Абноўлена 26.08.2017 17:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця