Пошук

11.08.2017 11:51   kmc.in.ua / Catholic.by

Каталіцкая манахіня з Індыі ўганаравана прэстыжнай міжнароднай узнагародай за напісанне навучальнага курса па дагляду пацыентаў, хворых на ВІЧ/СНІД. Гэта першая ў свеце магістэрская праца на тэму дагляду такіх хворых, якая атрымала сваё ажыццяўленне на практыцы.

Сястра Лурду Мэры Наготу нясе сваё служэнне ў вясковай мясцовасці Панчгані, штат Махараштра, у якой налічваецца каля 13 тысяч жыхароў. Кіруе сястрынскім аддзяленнем у бальніцы, а таксама з’яўляецца дырэктарам коледжу медсясцёр.

Міжнародную прэмію за дагляд за хворымі на ВІЧ/СНІД індыйская манахіня атрымае ад Асацыяцыі медсясцёр па апецы над хворымі на СНІД. Як інфармуе англійская рэдакцыя Ватыканскага радыё, узнагароджанне адбудзецца падчас канферэнцыі, якая пройдзе ў Даласе, штат Тэхас у ЗША, 2-4 лістапада.

Абноўлена 11.08.2017 11:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця