Вялікая частка членаў Кабінета прэзідэнта Дональда Трампа збіраецца штотыдзень на сумеснае чытанне і вывучэнне Бібліі. Пра гэта паведамляе Christian Broadcasting Network.
Узначальвае рэкалекцыі пратэстанцкі тэолаг і былы прафесійны ігрок у баскетбол Ральф Дролінгер, заснавальнік рэкалекцый «Служэнне на Капіталійскім узгорку», прысвечаных рэлігійнай працы з амерыканскімі палітычнымі лідарамі.
Вядома, што ў рэкалекцыях прымаюць удзел такія сябры ўраду як віцэ-прэзідэнт Майкл Пенс, міністр адукацыі Бэтсі Девос, міністр энергетыкі Рык Перы, міністр аховы здароўя Том Прайс і дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Майк Пампеа, генеральны пракурор Джэф Сешнз.
«Яны поўныя веры, гатовыя вучыцца і наведваюць рэкалекцыі кожны тыдзень, калі яны ў Вашынгтоне», — распавёў Дролінгер.
Дональду Трампу таксама праходзяць запрашэнні на біблійныя сустрэчы, таксама ён атрымлівае рэзюмэ гэтых штотыднёвых рэкалекцый.