Пошук

02.08.2017 11:38   KAI.pl / Catholic.by

Больш за дзве тысячы хлопцаў і дзяўчат з азіяцкага рэгіёну бяруць удзел у 7 Азіяцкіх днях моладзі — сустрэчы, якая ўзяла натхненне ў Сусветных днях моладзі.

Злёт моладзі, арганізаваны Федэрацыяй Азіяцкіх Канферэнцый Біскупаў, сёлета праходзіць у Інданезіі пад дэвізам «Радасная азіяцкая моладзь! Жыццё Евангелля ў шматкультурнай Азіі». У сустрэчы прымаюць удзел таксама маладыя мусульмане.

Азіяцкія дні моладзі сваёй формулай нагадваюць СДМ. Яны складаюцца з дзён у дыяцэзіях, якія прымаюць гасцей, а таксама цэнтральных падзей, за якія адказвае адна з дыяцэзій. Напярэдадні сустрэчы адбываецца пілігрымка крыжа Азіяцкіх дзён моладзі.

Дні ў дыяцэзіях — гэта час, калі пілігрымы жывуць разам з інданезійскімі сем’ямі на тэрыторыі 11 дыяцэзій гэтай краіны. Як адзначаюць арганізатары, гэта час больш блізкага знаёмства з лакальным Касцёлам і грамадствам, а таксама сумесная праца, якая будзе служыць душпастырству моладзі і міжнароднай працы.

У сустрэчы прымаюць удзел 2140 хлопцаў і дзяўчат, якія прадстаўляюць 16 епіскапатаў азіяцкіх краін.

Галоўныя ўрачыстасці 7 Азіяцкіх Дзён Моладзі пройдуць 2-6 жніўня ў Джак’якарце на востраве Ява. Акрамя супольнай малітвы ўдзельнікі сустрэчы будуць разважаць над такімі тэмамі як ахова навакольнага асяроддзя, барацьба з карупцыяй і інш. Сярод валанцёраў сустрэчы знаходзяцца таксама прадстаўнікі мусульманскай моладзі, якая дзеліцца з равеснікамі сведчаннем сваёй веры.

Спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў сустрэчы скіруе таксама папа Францішак.

Азіяцкія дні моладзі праходзяць кожныя тры гады ў адной з азіяцкіх краін. Папярэднія сустрэчы праходзілі ў Тайландзе, Тайвані, Індыі, Ган Конгу, на Філіпінах, у Паўднёвай Карэі, дзе падчас свайго апостальскага візіту з удзельнікамі сустрэчы сустрэўся папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа