Пошук

08.06.2017 14:17  

Канадскі спявак Джасцін Бібер прыняў удзел у канцэрце One Love Manchester у памяць пра загінулых падчас тэракту пасля сольнага канцэрту Арыяны Грандэ ў англійскім Манчэстары.

Даход з One Love Manchester, у якім прынялі ўдзел і іншыя зоркі эстрады, быў прызначаны на дапамогу сем’ям ахвяраў тэракту.

Звяртаючыся да 50-тысячнай публікі, Бібер сказаў:

«Не дам знікнуць надзеі, не дазволю, каб знікла любоў. Не дазволю аддаліцца ад Бога. Падыміце свае рукі, калі згодныя з гэтым. Бог з’яўляецца добрым нават у цемры. Бог добры там, дзе робіцца зло. Бог сярод усяго, што адбываецца ў свеце. Бог любіць цябе і хоча дапамагчы».

У сваім акаўнце ў інстаграм спявак змясціў ілюстрацыю, якую падтрымалі больш за 2,3 млн яго падпісчыкаў.

Джасцін Бібер не ўпершыню адкрыта выказваецца пра веру ў Бога. Артыст прыняў хрост у 2014 годзе і з таго часу шмат разоў казаў пра тое, наколькі важнымі з’яўляюцца для яго адносіны з Богам. Так адбылося падчас яго канцэрта ў Сіднэі, калі ён замяніў словы ў адной з песень і праспяваў: «Запомніце мае словы — Езус вас любіць!»

Артыст шмат разоў выконваў на сваіх канцэртах песні праслаўлення, а таксама запрашаў пастараў для прамаўлення са сцэны. У інтэрв’ю аднаму з часопісаў спявак наступным чынам патлумачыў сваю сувязь з Богам:

«У рэлігіі не ідзе гаворка пра тое, што ты павінен усім паказваць, які ты святы і як Бог цябе благаслаўляе. Многіх людзей ад рэлігіі адвярнула мысленне, што штосьці “павінен рабіць”, у той час, калі сувязь з Богам павінна быць асабістай. Кажаш: “Хэй, я люблю Цябе, Божа, бо Ты першы мяне палюбіў”»

Бібер таксама дадаў, што разумее сваю абмежаванасць і таму звяртаецца да Бога па дапамогу.

«Гэта не азначае, што ты слабы. Часта пра хрысціянаў памылкова думаюць, што гэта людзі, якія не даюць сабе рады з жыццём. Але ніхто з нас не можа даць рады з гэтым светам. Свет пажырае нас жыўцом. Але мы не павінны быць з гэтым самі з сабою.

Бацькі ці сябры не могуць мне даць усяго, што мне патрэбна. Заўсёды будзе чагосьці не хапаць (...) Цяпер я адчуваю сябе па-іншаму. Адчуваю, што я непераможаны, бо няма нічога большага за Бога. Калі Ён за мяне, то хто ж можа быць супраць мяне?»

(deon.pl/cath)

Абноўлена 12.07.2017 00:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця