Пошук

08.12.2025 22:04   Паводле: grodnensis.by
Банэр Летняй Акадэміі EWTN

З 24 чэрвеня па 3 ліпеня 2026 года ў Рыме будзе праходзіць Летняя Акадэмія EWTN. Найбуйнейшае ў свеце рэлігійнае мас-медыя EWTN запрашае да ўдзелу каталіцкіх журналістаў, інфлюэнсераў і асобаў, датычных да стварэння хрысціянскага кантэнту.

«Удзельнікі атрымаюць магчымасць пераняць вопыт прафесіяналаў у галіне СМІ і ў вядучых касцёльных лідараў, адпрацаваць і ўмацаваць навыкі сторытэлінгу і відэамантажу. Прадугледжана і рэкрэацыйная праграма», паведамляюць арганізатары.

Летняя Акадэмія EWTN 2026 стане юбілейнай адзначыць пятую гадавіну, таму ва ўдзельнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з усёй супольнасцю выпускнікоў і далучыцца да адмысловых акцый з нагоды гэтай даты.

Умовы ўдзелу:

  • узрост ад 21 да 35 гадоў;
  • валоданне англійскай мовай;
  • досвед працы ў каталіцкіх СМІ розных напрамкаў, камунікацыях ці падобных сферах або адпаведная адукацыя.

Арганізатары пакрываюць усе расходы: пералёт, пражыванне і харчаванне, пры неабходнасці дапамагаюць у адкрыцці візы.

Усе падрабязнасці па спасылцы.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.

Абноўлена 09.12.2025 00:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця