Пошук

07.05.2026 18:06   Catholic.by
Выява ілюстрацыйная

7 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе ім словы віншаванняў.

Шаноўныя працаўнікі радыё, тэлебачання і сувязі!

Віншую вас з вашым прафесійным святам!

Каталіцкі Касцёл, несучы людзям Добрую Навіну — Евангелле Хрыста, мае магчымасць выконваць сваю місію ў тым ліку і праз беларускае дзяржаўнае радыё і тэлебачанне. Дзякуючы трансляцыі нядзельнай святой Імшы на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, урачыстых літургічных цэлебрацый з Беларусі і Ватыкану на Божае Нараджэнне і Вялікдзень на каналах Беларускага тэлебачання, значна пашыраецца кола вернікаў, якія могуць прыняць духоўны ўдзел у Эўхарыстыі і іншых набажэнствах, асабліва пажылыя і хворыя людзі. А праграмы пра духоўнасць набліжаюць слухачоў і гледачоў да Таго, хто дае жыццё, якое не прамінае.

Выказваю сваю шчырую падзяку ўсім вам, дарагія працаўнікі радыё, тэлебачання і сувязі, за вашу штодзённую карпатлівую працу па перадачы свежай і актуальнай інфармацыі людзям, прагнучым праўды. Жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, працоўных здзяйсненняў і радасці.

Ад усяго сэрца ў гэты святочны дзень і кожны дзень вашага жыцця і працы благаслаўляю, давяраючы кожнага з вас духоўнай апецы святога Францішка Сальскага, заступніка працаўнікоў СМІ, з пажаданнем дапамогі Езуса Хрыста, які з'яўляецца Дарогай, Праўдай і Жыццём.

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 7 мая 2026 г.

Абноўлена 08.05.2026 10:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця